Згодна з Правiламi вядзення рыбалоўнай гаспадаркi i рыбалоўства, з 1 красавiка па 30 мая ў мэтах захавання рыбных рэсурсаў i стварэння спрыяльных умоў для iх аднаўлення падчас веснавога нерасту забараняецца лоўля ўсiх вiдаў рыбы.

Разам з тым Правiлы дазваляюць аматарскае рыбалоўства адной паплаўковай вудай з адным кручком на рыбалова або спiнiнгам у светлы час сутак з берага. Але пры гэтым трэба памятаць, што ў дзень на чалавека можна здабываць не больш за 5 кiлаграмаў рыбы (за выключэннем экзэмпляра, якi можа перавысiць гэтую лiчбу), пры гэтым кiравацца прамысловай мерай для кожнага вiду рыбы (выпускаць экзэмпляры, меншыя за вызначаную прамысловую меру). Нагадаем таксама, што, згодна з мiнулагодняй пастановай Мiнпрыроды, у рыбалоўных угоддзях, дзе праводзiлася зарыбленне, тэрмiн забароны на аматарскую лоўлю ўсiх вiдаў рыбы не скончыцца 30 мая, паколькi спецыяльна для iх ён устаноўлены да 31 снежня 2007 года. Гэта вадасховiшча Гута, сажалкi Магiлёўцы i Крупа ў Пружанскiм раёне, возера Белае i каналы Бярозаўскай ГРЭС у Бярозаўскiм, азёры Iзубрыца i Асвейскае ў Верхнядзвiнскiм, возера Кастоўе ў Вiцебскiм, возера Лукомльскае ў Чашнiцкiм i вадасховiшча Светлагорскае ў Светлагорскiм раёнах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?