Сёння, у дзень народзінаў Васіля Быкава, на яго радзіме, у вёсцы Бычкі на Ушаччыне, уручаюць прэмію «За свабоду думкі». Прэмія заснаваная рухам «За Свабоду» пад кіраўніцтвам Аляксандра Мілінкевіча і ўручаецца выбітным культурным і грамадскім дзеячам.
Сёлета лаўрэатамі будуць дзве асобы. Як паведамляе карэспандэнт НН, першы прэмію атрымаў
Аляксандр Мілінкевіч назваў яго «хрышчоным бацькам Адраджэння на Гродзеншчыне».
Алесь Белакоз доўга прамаўляў у адказ. Пры канцы настаўнік, які, да таго ж, сам сябе вылечыў ад раку, звярнуўся да прысутных з заклікам звяртацца да яго, «калі лекі не дапамагаюць».
Другім лаўрэатам прэміі «За свабоду думкі» стаў музыка Лявон Вольскі. Ён на ўрачыстасці не прысутнічаў, бо цяпер знаходзіцца ў Чарнагорыі. «Я пра Чарнагорыю доўга марыў, таму не магу адмовіцца, а пра прэмію нават і не марыў, таму таксама адмовіцца не магу», — працытаваў яго словы кіраўнік «Руху за свабоду» Аляксандр Мілінкевіч.
Прэмія «За свабоду думкі» заснаваная «Рухам за Свабоду», які ўзначальвае кандыдат у прэзідэнты ад дэмакратычнай апазіцыі на выбарах 2006 года Аляксандр Мілінкевіч.
У папярэднія гады прэмію атрымлівалі Уладзімір Арлоў, Рыгор Барадулін, Павал Севярынец, Ада Райчонак, Алесь Пушкін, Уладзімір Някляеў.