Спікер Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянціна Мацвіенка лічыць, што расійскі рубель мог бы стаць адзінай валютай Еўразійскага саюза.

Падумаць аб магчымым увядзенні адзінай валюты ў Еўразійскім эканамічным саюзе, які плануецца стварыць да 1 студзеня 2015 года, прапанаваў 15 чэрвеня прэм’ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў. Паводле яго слоў, пакуль гэтае пытанне не з’яўляецца прадметам бягучых перамоў Расіі, Беларусі і Казахстана, аднак над ім неабходна падумаць з улікам нестабільнасці на глабальных рынках.

«Расійскі рубель мае больш устойлівы курс, ён карыстаецца прызнаннем у свеце і больш шырокай сферах хаджэння», — заявіла Мацвіенка 19 чэрвеня журналістам.

На яе думку, адзіная валюта неабходна для эфектыўнасці любога інтэграцыйнага аб’яднання, і для яе ўвядзення ў Еўразійскім саюзе няма ніякіх прававых або фінансавых перашкод.

«Адзіная валюта неабходна для таго, каб інтэграцыйнае аб’яднанне паўнацэнна функцыянавала, а не было дэкаратыўным», — сказала яна.

Спікер Савета Федэрацыі адзначыла, што канчатковае рашэнне па адзінай валюце прымуць кіраўнікі дзяржаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?