У нядзелю, 17 чэрвеня, у Астраўцы чатырохгадовы хлопчык знаходзіўся ў кватэры разам з бабуляй і мамай. Акно шклопакета было прычынена ў рэжыме «праветрыванне», г.зн. пад кутом 45 градусаў.
Пакуль жанчыны займаліся хатняй працай, дапытлівы малы прасунуў руку ў акно.
Жанчыны прыбеглі ў пакой на плач дзіцяці: яго ручка была заціснутая ў шклопакеце. Самастойна вызваліць яе яны не змаглі і выклікалі ратавальнікаў.
Ратавальнікі ў лічаныя хвіліны вызвалілі хлопчыка. У медыцынскай дапамозе ён не меў патрэбы і пабег гуляць далей.