Супрацоўнікамі аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Заводскага РУУС Мінска падчас адпрацоўкі месцаў масавага адпачынку гараджан затрыманы 24-гадовы мінчанін, які займаўся рэалізацыяй курыльных сумесяў.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, дома ў затрыманага знайшлі больш як 100 г курыльных сумесяў, расфасаваных у 56 пакецікаў вагой па 0,5 г кожны, шалі і шпрыц з гатовым да ўжывання опіумам.

У дачыненні да прадаўца забароненых рэчываў Заводскім (Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў у буйным памеры. Затрыманаму пагражае да 13 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?