ААТ «ААБ «Беларусбанк» з 1 чэрвеня 2012 года адмяніла збіранне ўзнагароджанняў за разгляд пакета дакументаў і суправаджэнне крэдытаў, дадзеных насельніцтву. Як паведамляе прэс-служба «Беларусбанка», гэта «істотна скараціла памер штомесячных плацяжоў за карыстанне крэдытам».

Зараз кошт крэдыту вызначае толькі ўстаноўленая ў крэдытным дагаворы працэнтная стаўка, якая ўключае затраты банка па абслугоўванні крэдыту.

Такім чынам, крэдытаатрымальнікі яшчэ да заключэння дагавора могуць больш узважана ацаніць свае магчымасці па пагашэнні крэдыту.

«Беларусбанк» прапануе шырокую лінейку крэдытаў для фізічных асоб: на спажывецкія патрэбы, на будаўніцтва, набыццё і рэканструкцыю жылля, на аплату навучання і медыцынскіх паслуг, маладым спецыялістам на набыццё дамашняй маёмасці, на газіфікацыю прыродным газам.

Працэнтныя стаўкі складаюць ад 1% гадавых (па льготных крэдытах на будаўніцтва жылля) да стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка плюс 5 працэнтных пунктаў (на спажывецкія патрэбы).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?