У цэнтры Мінска гарэла кафэ «Эль-Памідора». Яно знаходзіцца на вуліцы Чырвонай.

Як паведамляюць супрацоўнікі МНС на месцы здарэння, сігнал пра задымленне паступіў у 17.16. Адміністрацыя паспела вывесці 50 наведвальнікаў і персанал яшчэ да прыбыцця пажарных. Месца ўзгарання знаходзілася на кухні кафэ.

На месца інцыдэнту прыбыла каля 10 машын з пажарнымі. Узгаранне было ліквідавана.

Па стане на 18.20 на вуліцы Чырвонай адчуваецца пах гары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?