Госці з двух вяселляў, якія праходзілі ў рэстаранным комплексе клуба «Рабінзон» на мінулых выхадных, у гэты момант шпіталізаваны ў інфекцыйнай бальніцы па вуліцы Крапоткіна».

Як расказаў «Нашай Ніве» адзін з вясельнікаў, праблемы са страўнікам пачаліся ў большасці гасцей. Сам ён ацалеў, як ён лічыць, таму, што ад пачатку ўжываў моцныя алкагольныя напоі. А вось жанчыны, якія пілі віны ці не пілі зусім, трапілі ў бальніцу з сімптомамі атручвання.
У «Гарадской клінічнай інфекцыйнай бальніцы» пацвердзілі, што ў нядзелю, 17 чэрвеня ў прыёмнае аддзяленне бальніцы сталі паступаць людзі з ванітамі, тэмпературай і паносам, якія расказалі, што напярэдадні былі ў рэстаране «Robinson Club».

Як расказала доктарка прыёмнага аддзялення, што прымала пацыентаў, Святлана Малец, у яе змены паступілі тры чалавекі. «У 16.50 на хуткай прыехала дзяўчына, потым паступіла яе мама. Пазней паступіла яшчэ адна дзяўчынка. Стан пацыентаў было сярэдняй цяжкасці. Але сімптомы атручвання ясныя», — сказала яна.

Людзі, па словах Святланы Малец, паступалі яшчэ і ў панядзелак, і ў аўторак.
Удакладніць дакладную колькасць чалавек не ўдалося.

Са словаў вясельніка, прынамсі 9 чалавек з ягонага свята цяпер у бальніцы. Ён кажа, што тое самае — ва ўдзельнікаў іншае гасціны, што адбывалася ў «Рабінзон-клубе» паралельна.

Разам з тым адміністратар рэстарана «Robinson Club» Раман паведаміў, што, нібыта, да іх са скаргамі ніхто не звяртаўся.

«Рабінзон-клуб»шыкоўны комплекс на беразе Мінскага мора, збудаваны ўласнікам «Кароны» Паўлам Тапузідзісам.

* * *

Больш пра Тапузідзіса, ягоныя праекты і ягоную працу старшынём участковай выбарчай камісіі — у артыкуле «Сціплы мільянер Павел Тапузідзіс».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?