Расійская карпарацыя «Сістэма», якой належаць акцыі расійскага аператара МТС, захоўвае цікавасць да выкупу дзяржаўнага пакету ў беларускім аператары МТС, але пойдзе на здзелку толькі пры істотным паніжэнні кошту актыву.

«Мы па-ранейшаму хочам яе выкупіць, але тая цана, якую агучылі беларускія ўлады, нас катэгарычна не задавальняе», — заявіў прэзідэнт АФК Міхаіл Шамолін. «Нашы чаканні па кошце значна ніжэйшыя, я б не стаў называць ацэнку, але яна ў разы менш», — адзначыў ён.

Раней беларускія ўлады ацанілі 51%-ную долю аператара ў $1 мільярд.

Заснавальнікамі беларускага МТС з’яўляюцца РУП «Белтэлекам» з доляй 51% і расійскае ААТ «МТС» з 49%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?