«Беларускі камітэт ICOMOS» прапануе вашай ўвазе спіс валанцёрскіх летнікаў для аматараў гістарычнай спадчыны на лета 2012. Тут прадстаўлены далёка не ўсе ініцыятывы, але выбар ўсё адно дастаткова вялікі, каб вырашыцца і з’ездзіць куды-небудзь: ратаваць замак, прыбіраць гістарычныя могілкі, шукаць новыя археалагічныя аб’екты, ці даследаваць ужо выяўленыя. Ёсць нават прапановы для тых, хто вымушаны заставацца летам у горадзе. У любым выпадку вы маеце шанец атрымаць добрыя ўражанні, пазнаёміцца з цікавымі мясцінамі і людзьмі, а галоўнае, зрабіць карысную справу.

«Любча над Нёманам 2012»

Месца правядзення: в. Любча, Навагрудскі раён.

Даты: безтэрміновы, на працягу ўсяго лета (тэлефануйце, папярэджвайце і проста на выходныя, або па працоўных днях, акрамя тэрміну 3–24 ліпеня)

Тып работ: Будаванне купала, кладка сцяны, падрыхтоўка цэглы, догляд за паркам, і шмат іншай працы!.

Умовы: Памяшканні, ложкі, коўдры, і кухня з усімі ўмовамі для добрага харчавання.

Арганізатар: МГА «Беларуская асацыяцыя студэнтаў-архітэктараў».

Кантакты: +375 29 838 76 51 Дыяна, http://lubcza.by/

Археалагічныя раскопкі ў Каменюках

Месца правядзення: вв. Белая і Камянюкі, Камянецкі раён.

Даты: 1–30.08 2012 г.

Тып работ: археалагічныя раскопкі (магчыма разведкі) помнікаў каменнага і бронзавага вякоў. Умовы: пражыванне ў памяшканнях.

Арганізатар: археолаг Ткачоў Алег

Кантакты: +375 29 143-67-90

«Гальшаны — 2012»

Месца правядзення: в. Гальшаны, Ашмянскага раёна.

Даты: 30.07–12.08.2011

Тып работ: добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол замка, прыборка старадаўніх могілак.

Арганізатар: ГА «Беларускі камітэт ICOMOS», МГА «Гісторыка»,

Кантакты: +375 29 896 97 85 (Валянціна), +375 29 746 11 85 (Наста), +375 29 557 11 24 (Цімох), http://icomos.by

«Крэўская вунія — 2012»

Месца правядзення: в. Крэва, Смаргонскі раён.

Даты: 1.08–18.08.2011.

Тып работ: Археалагічныя раскопы — Прыборка тэрыторыі старых могілак — Збор вуснае гісторыі — Падрыхтоўка тэрыторыі замка да фэстывалю — Фота- і мастацкія пленэры — Дасьледаваньне старажытнай забудовы (габрэйскі цэнтар, ДАКі, вясковая забудова) і вызначэньне шляхоў яе далейшага захаваньня.

Умовы пражывання: намёты, памяшканне.

Умовы ўдзелу: Для ўдзелу ў летніку неабходна запоўніць анкету і адправіць на адрас [email protected]. Анкеты валанцёраў даступны на сайце www.kreuskizamak.by і на АРТ-СЯДЗІБЕ (Мінск, Куйбышава, 22)

Арганізатар: ДФ «Крэўскі замак»

Кантакты: kreuskizamak @ gmail.com, www.kreuskizamak.by

«Замкі Беларусі — 2012» Залессе

Месца правядзення: в. Залессе, Смаргонскі раён.

Даты: 11.07–25.07.2012 Тып работ: добраўпарадкаванне тэрыторіі сядзібы ХІХ ст. М. К. Агінскага.

Умовы пражывання: пражыванне ў памяшканнях.

Умовы ўдзелу: абавязковы ўнёсак 200 000, падача заяўкі.

Арганізатар: «Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА».

Кантакты: +375 29 681 86 09, [email protected]

«Замкі Беларусі — 2012» Ружаны

Месца правядзення: м. Ружаны, Пружанскі раён.

Даты: 16.07–28.07.2012

Тып работ: добраўпарадкаванне тэрыторіі замка.

Умовы пражывання: пражыванне ў памяшканнях.

Умовы удзелу: абавязковы ўнёсак 150000, падача заяўкі.

Арганізатар: «Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА»

Кантакты: +37529 779 28 83, [email protected]

Археалагічныя раскопкі ля Бялынічаў

Месца правядзення: м. Бялынічы, Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць.

Даты: 01.07–18.07.2012

Тып работ: археалагічныя раскопкі на помніку эпохі мезаліта (8–5 ст. да н. э.).

Арганізатар: археолаг Вашанаў Аляксандр Мікалаевіч

Кантакты: +375 29 276 94 23

Археалагічныя раскопкі ў Мядзельскім раёне

Месца правядзення: в. Мілты, Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.

Даты: 01.08–21.08.2012

Тып работ: курганнага могільніка Х-ХІ стст.

Арганізатар: Плавінскі Мікалай Аляксандравіч (Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь)

Кантакты: +375 29 679 36 67

Усялюб 2012

Месца правядзення: в. Усялюб, Навагрудскі раён.

Даты: 16.07–29.07.2012

Тып работ: аднаўленне капліцы Оруркаў і інфентарызацыя гістарычных могілак.

Арганізатар: МГА «Гісторыка»

Кантакты: +375 29 504 31 14 (Таша), http://my-historica.org/

Крэва Турыстычны

Месца правядзення: в. Крэва, Смаргонскі раён.

Даты: 20.08–26.08.2012

Тып работ: распрацоўка турыстычных (роварных) маршрутаў рэгіёна.

Арганізатар: МГА «Гісторыка»

Кантакты: +375 29 504 31 14 (Таша), http://my-historica.org/

Археалагічныя раскопкі на гарадзішчы днепра-дзвінскай культуры

Месца правядзення: в. Бірулі Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.

Даты: 6–26.07 2012 г.

Тып работ: Комплексная археалагічная экспедыцыя Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па раскопках археалагічнага комплекса: гарадзішча днепра-дзвінскай культуры, курганны могільнік, селішча ¾ І тыс. н. э.

Умовы пражывання: намётавы лагер у сасновым бару, возера Медзазол у 3 км ад лагера, ежу гатуем на вогнішчы, крама ў 5 км у в. Несцяроўшчына.

Арганізатары і кантакты: Андрэй Вячаслававіч Вайцяховіч, маб.т. +375 29 578 23 75, Зоя Анатольеўна Харытановіч, маб.т. +375 29 670 63 80, [email protected]

Архіўныя працы

ГА «Беларускае дабраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» шукае валанцёраў для пошуку дакументаў у мінскіх архівах з мэтай распрацоўкі навукова-метадычных прапаноў па архітэктурных помніках Беларусі.

Тэл. + 375 29 111 73 32,

e-mail: [email protected]

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?