Як паведамляе сайт грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», актывістам якой з’яўляецца Арцыбашаў, затрыманне адыблося каля 13.00 у раёне Нямігі чалавекам у цывільным.

Гэта здарылася перад пачаткам палітычнага флэш-мобу «Мы прыйшлі, каб нас зноў пасадзілі» з удзелам цацак.

Па інфармацыі сяброў Аляксандра, малады чалавек знаходзіцца ў Цэнтральным РАУСе сталіцы. Верагодна, што заўтра адбудзецца суд па адміністрацыйным правапарушэнні, як неаднаразова ўжо здаралася з актывістамі «Гавары праўду».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?