Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік падтрымаў ідэю стварэння прафесійнага драматычнага тэатра ў Полацку.
Аб гэтым ён заявіў сёння на пасяджэнні нацыянальнага аргкамітэта па падрыхтоўцы Дня беларускага пісьменства ў Глыбокім.

Гаворка пра Полацк у ходзе падрыхтоўкі да Дня пісьменства зайшла з той прычыны, што ў Глыбоцкім раёне на базе Празароцкай школы ствараецца экспазіцыя, прысвечаная заснавальніку беларускага тэатра, ураджэнцу Празарокаў Ігнату Буйніцкаму.

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец паведаміў, што аблвыканкам ініцыюе стварэнне тэатра ў Полацку і ​​прысваенне яму імя Ігната Буйніцкага.

Анатоль Тозік падтрымаў гэтую ініцыятыву. «У такіх гарадах, як Полацк, Баранавічы, абавязкова павінны быць свае тэатры», — мяркуе ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?