Гэта зойме прыкладна 3 месяцы, сказаў сёння першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка, выступаючы ў палаце прадстаўнікоў.

Ён сказаў, што аўтамабілі сабраныя з удзелам кітайскай фірмы Geely, і ў 2013 г. на плошчах заводу БАТЭ ў Барысаве будзе сабрана прыкладна 6000 такіх легкавікоў.

У далейшым мяркуецца стварыць асобны завод для іх зборкі і вытворчасці.

Раней у Беларусі спрабавалі наладзіць зборку «Фордаў» і «Самандаў», але нічога з таго не выйшла.
Зборцы кітайскіх аўтамабіляў катэгарычна пярэчыць Расія. Масква хацела б захаваць Беларусь у якасці рынку сваіх легкавікоў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?