Беларусь з чэрвеня спыніла імпарт нафты з Венесуэлы. Пра гэта ў Мінску 22 чэрвеня журналістам паведаміў першывіцэ-прэм ’ер Уладзімір Сямашка.
«Сёлета штомесяц Беларусь імпартавала па 160 тысяч тон венесуэльскай нафты. Але з чэрвеня мы ўжо не атрымліваем нафту з Венесуэлы», — сказаў Сямашка.
Паводле яго слоў, «гэта была сяброўская дапамога, і ў пэўны момант гэтыя пастаўкі былі выгадныя». Першы
Ён адзначыў, што дзейныя нафтавыя пагадненні з Расіяй — «узаемавыгадныя, узаемазначныя, маюць палітычныя і эканамічныя мэты». «Кан’юнктура рынку такая, што танней нафту купляць у Расіі, таму мы перасталі купляць нафту ў Венесуэле», — сказаў Сямашка.
Разам з тым першы