Члены савета рэспублікі cёння на чарговым пасяджэнні восьмай сесіі ўхвалілі законапраект аб органах дзяржбяспекі. Як адзначыў, прадстаўляючы дакумент на разгляд парламентарыям, старшыня КДБ Вадзім Зайцаў, законапраект вызначае прававыя і арганізацыйныя асновы дзейнасці органаў дзяржаўнай бяспекі.

Паводле яго слоў, асаблівых зменаў у дакуменце зазнаў артыкул аб прымяненні зброі і фізічнай сілы супрацоўнікамі органаў. Законапраектам дэталізавана контрразведвальная дзейнасць.

Акрамя таго, праект закона вызначае абавязкі і правы органаў дзяржбяспекі і іх супрацоўнікаў, а таксама гарантыі прававой і сацыяльнай абароны супрацоўнікаў органаў дзяржбяспекі і членаў іх сямей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?