Віцебскі актывістКансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Сяргей Каваленка, які знаходзіцца ў магілёўскай калоніі № 19, змешчаны ў штрафны ізалятар.
Як паведаміла жонка Каваленкі Алена, яна атрымала ліст ад мужа, датаваны 17 чэрвеня. «У асноўным ён піша пра сямейныя абставіны, але апошні абзац пісаў відавочна ў спешцы. Ён вельмі ірваны і няскончаны. У ім ён піша, што ў калоніі яму далі 2 парушэнні, адміністрацыя персанальна правярае яго тумбачку, за ім усталяваны персанальны нагляд, яго не пускаюць на спартпляцоўкі.
Акрамя таго, ад яго ўвесь час патрабуюць напісаць прашэнне аб памілаванні на імя прэзідэнта.У канцы ліста ён паведамляе, што ў яго быў толькі што канфлікт з адным з зняволеных, якога ён лічыць правакатарам, і не выключыў, што яго змесцяць у штрафны ізалятар «, — паведаміла Алена Каваленка.
22 чэрвеня па сваім крыніцах яна даведалася, што муж 18 чэрвеня быў змешчаны ў штрафны ізалятар на 10 сутак. «З сабой яму не дазволілі ўзяць ні ежы, ні лекаў, ні паперы, ні асадкі», — адзначыла Алена.
Акрамя таго, яна паведаміла, што са спісу 15 неабходных Каваленку лекаў адміністрацыя калоніі дазволіла перадаць яму толькі пяць.