«Міс Грудзі — 2010» Кацярына Нікандрава выступіла ў падтрымку затрыманых 21 чэрвеня і асуджаных лідараў кампаніі «Zмена» (моладзевае крыло «Гавары праўду») Аляксандра Арцыбашава і Паўла Вінаградава. Кацярына Нікандрава ўзяла ўдзел у фотасесіі пад назвай «Мае цацкі салідарныя».

Нагадаем, што Павел Вінаградаў і Аляксандр Арцыбашаў былі асуджаныя судом Цэнтральнага раёна Мінска на 15 сутак кожны. У пратаколе затрымання Паўла Вінаградава ўказаны час затрымання — 13 гадзін. На самой справе актывіста забралі проста з кватэры каля 22-й гадзіны вечара.

Актывіст кампаніі «Гавары праўду» Аляксандр Арцыбашаў быў затрыманы 21 чэрвеня ў раёне вуліцы Няміга ў Мінску перад пачаткам палітычнага флэш-мобу з удзелам плюшавых цацак «Мы прыйшлі, каб нас ізноў пасадзілі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?