Польшча патрабуе хуткага вызвалення Андрэя Пачобута. У сувязі з гэтай справай польскае знешнепалітычнае ведамства выклікала пасла Беларусі ў Польшчы Віктара Гайсёнка.

Амбасадару ўручана нота пратэсту.

З Гайсёнкам сустрэўся намеснік міністра замежных справаў Польшчы Ежы Памяноўскі. Ён заявіў, што падобнага тыпу дзеянні з боку беларускіх уладаў толькі паглыбляюць самаізаляцыю краіны, ускладняючы адносіны з ЕС і выклікаюць чарговую хвалю крытыкі з боку міжнароднай грамадскай думкі.

Гэта можа прычыніцца да яшчэ большага абвастрэння санкцыяў у дачыненьні Мінска – заявіў Ежы Памяноўскі.

Сёння арышт Андрэя Пачобута асудзіла кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Кэтрын Эштан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?