Самы папулярны аператар кабельнага тэлебачання ў Беларусі, кампанія МТІС, павялічыла тарыфы на свае паслугі. Найбольш істотна падаражэў «сацыяльны пакет» — шэсць прапагандысцкіх каналаў. Сярод іх «Беларусь-1» (былы Першы канал і БТ), АНТ, СТБ, «Беларусь-2» (былы ЛАД), «РТР-Беларусь» і «НТВ-Беларусь».

Прагляд кожнага з іх цяпер каштуе 270 рублёў у месяц, а не 190 рублёў, як раней.
Рост тарыфу склаў 42%.

Астатнія каналы падаражэлі ў меншай ступені. За кожны з іх давядзецца плаціць не 600 рублёў, а 630 рублёў. Рост тарыфу — 5%.

Папярэдняе падаражанне было зафіксавана ў снежні 2011 года. Тады кожны сацыяльны канал стаў каштаваць на 27% больш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?