Адкрыццё Баварскага фестывалю оперы ніколі яшчэ не карысталася такой папулярнасцю ў публікі.

У Мюнхен да 23 чэрвеня з'ехаліся тысячы турыстаў з усяго свету. Не апошнюю ролю ў гэтым сыграў фатограф Спэнсэр Тунік, які праславіўся сваімі групавымі партрэтамі тысяч аголеных людзей у Сіднэі і на беразе Мёртвага мора.

Ён вырашыў падтрымаць арганізатараў фестывалю незвычайным спосабам:

у дзень адкрыцця на плошчы перад тэатрам сабралася 2500 чалавек, некаторыя з якіх былі цалкам пафарбаваныя чырвонай фарбай. Яны ўтварылі кола па дыяметры плошчы,
каб Тунік мог іх сфатаграфаваць.
Форма кола была абраная невыпадкова: у той жа дзень у тэатры адбылася прэм'ера оперы Вагнера «Пярсцёнак Нібелунгаў» у пастаноўцы Андрэаса Крыгенбурга.

Жыхары Мюнхена і турысты таксама сабраліся на плошчы, каб назіраць унікальнае відовішча тысяч аголеных людзей. Раней Тунік заяўляў, што для яго праектаў патрабуюцца «звычайныя людзі - студэнты, музыкі, бібліятэкары, якія былі б гатовыя раздзецца ў імя мастацтва».

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?