Таго народа ўжо няма, няма, —
Таго, што сто гадоў таму задумаў
На волю выйсці з рабскага ярма,
Пазбыцца назаўсёды здзеку-глуму.

Таго народа ўжо няма, няма:
Часціну — расстралялі ў Курапатах,
Часціну — праглынула Калыма,
Часціна — спапялёна ў родных хатах…

Таго народа ўжо няма, няма!
Той — знік. Той — годнасць меў. Дык і не выжыў.
А ёсць… А ёсць — бязмоўная гурма.
У загарадзі. Пад аховай выжлаў.

Таго народа ўжо няма… Але!
Але ён здолее паўстаць нанова,
Калі ў душы ягонай на чале
Усіх святых парываў стане МОВА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?