Кандыдат на пасаду прэзыдэнта Беларусі Аляксандар Казулін учора наведаў Маскву. Там ён, сярод іншага, правёў сустрэчу з расейскімі журналістамі, інфармуе радыё «Свабода». Як паведамляе расейскае выданьне "Газета", Казулін зьвярнуўся да прэзыдэнта Расеі Уладзімера Пуціна з заклікам паўплываць на сытуацыю ў Беларусі, каб не дапусьціць ужываньня сілы з боку беларускіх уладаў.

Аляксандар Казулін таксама заявіў, што ўлады Беларусі загадзя падрыхтавалі сфальшаваныя вынікі выбараў – дзе за Аляксандра Лукашэнку будзе 76-78 працэнтаў галасоў, за Сяргея Гайдукевіча – 10 працэнтаў, за Аляксандра Мілінкевіча – 4-4,5 працэнты, а за самога Казуліна – ня болей за 2,5 працэнты.

Насамрэч, цытуе Казуліна “Газета”, да 40 працэнтаў выбарцаў гатовыя аддаць галасы за Мілінкевіча і 20-25 – за Казуліна.

На думку кандыдата ў прэзыдэнты, другі тур выбараў непазьбежны. Аляксандар Казулін таксама заклікаў беларусаў у дзень выбараў 19 сакавіка мірна выйсьці на вуліцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0