Або Ізраіль, або Балканы
Сталі вядомыя меркаваныя супернікі БАТЭ па 2-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў.
Сёння, а 13:00 па беларускім часе ў швейцарскім Ньёне адбудзецца лёсаванне 1-га і 2-га кваліфікацыйных раўндаў Лігі чэмпіёнаў 2012/13.
Стала вядома, што барысаўскі БАТЭ, які стартуе з 2-га кваліфікацыйнага раўнду, трапіў у 1-ю групу ў якасці сеянай каманды разам з «Жылінай» (Славакія), «Дэбрэцэнам» (Венгрыя), «Марыборам» (Славенія) і АЕЛам (Лімасол, Кіпр).
Сапернікам «жоўта-сініх» могуць стаць «Хапаэль» (Кір’ят-Шмона, Ізраіль), «Жалезнічар» (Боснія), «Скендэрбеў» (Корча, Албанія), «Вардар» (Македонія), а таксама пераможцы матчу 1-га кваліфікацыйнага раўнду.
Там сеянымі з’яўляюцца «Лінфілд» (Белфаст), «Дзюдзеланж» (Люксембург) і «Валета» (Мальта), нясеянымі — «Трэ Пене» (
Сан-Марына), «Лусітанас» (Андора) і
«Б-36» (Торсхавн, Фарэры).
fcbate.by
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ