Сёння ў швейцарскім Ньёне адбылося лёсаванне другога кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў. Сярод каманд, што прымуць старт на гэтым этапе і беларускі чэмпіён — барысаўскі БАТЭ.
Беларусы былі ў ліку сеяных каманд. Гэта значыць, што ў супернікі трапляюць каманды, якія ніжэй за барысаўцаў у рэйтынгу.

У выніку канкурэнцыю БАТЭ складзе македонскі чэмпіён — «Вардар» са Скоп’я.

«Вардар» шасціразовы чэмпіён Македоніі. Аднойчы (1961) каманда выйгравала кубак Югаславіі па футболе. Таксама каманда выйгравала і чэмпіянат Югаславіі (1987). Больш ніводная македонская каманда падобным пахваліцца не можа.
Увогуле «Вардар» заснаваны ў 1947. Клуб гуляе на шыкоўнай арэне Нацыянальны стадыён Філіпа ІІ Македонскага. Умяшчальнасць арэны складае 36 тысяч гледачоў.

У еўракубках «Вардар» запомніўся перамогай над маскоўскім ЦСКА ў сезоне 2003/2004.

Тры гады таму БАТЭ ўжо гуляў з камандай са Скоп’е, якая называлася «Македонія». Барысаўцы ўпэўнена перамаглі ў абедзвюх сустрэчах.

Першапачаткова першы матч пройдзе 18 ліпеня ў Барысаве, 25 ліпеня -- у Скоп'е.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?