Уладальнікам інтэрнэт-кавярняў і камп’ютарных клубаў прапануецца дазволіць альтэрнатыўныя спосабы ідэнтыфікацыі карыстальнікаў — з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў фота- і відэафіксацыі або іншым праграмна-тэхнічным спосабам, уключаючы SMS-паведамленне, што забяспечвае супастаўленне сеткавых рэквізітаў карыстальнікаў з іх установачнымі данымі.
Аб гэтым гаворыцца ў праекце пастановы Савета Міністраў, падрыхтаваным Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі і прапанаваным для грамадскага абмеркавання.

Цяпер ідэнтыфікацыя карыстальнікаў (а гэта абавязковая ўмова аказання паслуг перадачы даных) у пунктах калектыўнага карыстання праводзіцца шляхам ажыццяўлення ўліку яго персанальных даных (імя, імя па бацьку, прозвішча, від і нумар дакумента, што дае магчымасць ідэнтыфікаваць асобу яго ўладальніка, назва органа, якая яго выдала). Калі праект пастановы будзе прыняты, інтэрнэт-кафэ і камп’ютарныя клубы змогуць выкарыстоўваць для гэтай мэты больш сучасныя і менш цяжкія спосабы.

«Канкрэтны спосаб ідэнтыфікацыі вызначаецца кіраўніком пункта калектыўнага карыстання або ўпаўнаважанай ім асобай», — гаворыцца ў дакуменце.

Пры аказанні карыстальнікам паслуг перадачы даных і тэлематычных паслуг у камп’ютарным клубе або інтэрнэт-кавярні кіраўнік або ўпаўнаважаная ім асоба забяспечваюць вядзенне, улік і захоўванне персанальных даных карыстальнікаў; звестак аб часе пачатку і заканчэння аказання паслуг; электроннага журнала, куды ўключаюцца ідэнтыфікацыйныя звесткі аб абаненцкіх устройствах і г.д.

Згодна з праектам пастановы, захоўваць звесткі, у тым ліку інфармацыю, зафіксаваную сродкамі фота- і відэафіксацыі або іншым праграмна-тэхнічным спосабам, інтэрнэт-кафэ і камп’ютарным клубам неабходна на працягу года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?