Саміт, які праходзіў 24‑25 сакавіка ў Рыме, быў прысьвечаны сьвяткаваньню 50‑годзьдзя Рымскай дамовы.

У саміце эўрапейскай моладзі прынялі ўдзел больш за 200 маладых людзей з 27 дзяржаваў‑членаў ЭЗ. Дзякуючы гэтй падзеі прадстаўнікі эўрапейскай моладзі з усяго Эўразьвязу змаглі выразіць сваё бачаньне будучыні ЭЗ.

Саміт адбыўся ў палацы Кампідольйё, у цэнтры Рыму, у якім 50 год таму шэсьць краінаў‑заснавальніц падпісалі Дамову пра заснаваньне Эўрапейскай эканамічнай супольнасьці.

На саміце моладзі ўдзельнікі абмеркавалі пэрспэктывы будучай эўрапейскай дамовы, эўрапейскую сацыяльна‑эканамічную мадэль, пытаньні стабільнага разьвіцьця, ролю ЭЗ у глябалізаваным сьвеце, пытаньні дэмакратыі і грамадзянскай супольнасьці, пытаньні адукацыі і ролі моладзі ў ЭЗ.

У склад 200 удзельнікаў саміту ўвайшлі па шэсьць прадстаўнікоў кожнай з 27 краінаў ЭЗ, 30 прадстаўнікоў міжнародных моладзевых няўрадавых арганізацыяў і 8 прадстаўнікоў Эўрапейскага моладзевага форуму. Удзельнікі саміту адбіраліся ў рамках моладзевых дэбатаў на нацыянальным, рэгіянальным і мясцовым узроўнях, што адбываліся ў студзені — сакавіку 2007 года.

Больш падрабязна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0