Бронзавы медаліст чэмпіяната Беларусі «Гомель» сустрэнецца з малавядомым клубам «Вікінгур» з Фарэрскіх выспаў.

«Вікінгур» малады клуб, яму ўсяго толькі чатыры гады. Ён базуецца на выспе Эстурой. У гэтым чэмпіянаце клуб ідзе трэцім пасля чатырнаццаці тураў. Колеры каманды — сіне-чорныя.

З фарэрскімі клубамі беларусы перасякаліся толькі аднойчы. У 2001 мазырская «Славія» ў першым кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў перамагла «Вагур» (5:0, 0:0).

Матчы пройдуць 5 і 12 ліпеня.

У другім кваліфікацыйным раўндзе салігорскі "Шахцёр" згуляе з аўстрыйскім "Рыдам" (першы матч -- 19 ліпеня ў Салігорску), а "Нафтан" -- з "Црвенай Звездай" (Сербія).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?