«23 чэрвеня ў нас адбыўся Цэнтральны савет. На ім было прынята рашэнне аб удзеле ў парламенцкай кампаніі. Мы абмяркоўвалі дзве стратэгіі — далучацца да байкоту, альбо ўдзельнічаць да канца. Мы вырашылі абраць другі варыянт»,— сказаў намеснік старшыні партыі Дзмітрый Кучук.
Разам з тым у партыі адзначаюць, што не лічаць беларускую выбарчую сістэму дасканалай і не лічаць, што можна будзе дасягнуць поспехаў без змены палітычнай сістэмы.
Удзел у парламенцкіх выбарах ад «зялёных» возьме 5–10 чалавек.Адзін з кандыдатаў будзе балатаввацца ў Астраўцы і надасць у сваёй выбарчай кампаніівялікую увагу будаўніцтву АЭС.