Аб гэтым стала вядома ад адваката, якая сёння наведала журналіста Еўрарадыё.

Падчас сустрэчы Павел таксама расказаў пра абставіны яго затрымання. Яны цалкам супалі з вынікамі расследавання, праведзенага радыё. Паводле Свярдлова, раніцай пятніцы 22 чэрвеня да яго ля пад’езду падышлі моцныя хлопцы, прадставіліся міліцыянтамі і не паказваючы пасведчанняў пасадзілі ў мікрааўтобус. Затым адвезлі ў РУУС Маскоўскага раёна, дзе аформілі пратакол затрымання. Свярдлову не тлумачылі прычын цікавасці да яго асобы.

Зараз адвакат Свярдлова рыхтуе касацыйную скаргу на прысуд. Калі яна будзе задаволеная, то журналіст выйдзе на свабоду праз тыдзень — 2 ліпеня.

Нагадаем, што журналіста абвінавацілі ў бруднай лаянцы і прысудзілі да 15 сутак арышту. Еўрарадыё не выключае, што Свярдлова затрымалі, каб адпомсціць за рэпартаж з мінскага метро, калі журналісты прайшліся ў падземцы з вялікай сумкай і на іх ніхто не звярнуў увагі. У той жа дзень, 22 чэрвеня, ля офіса дзяжурыў сіні мікрааўтобус, а супрацоўнікі міліцыі ў цывільным цікавіліся ў вахцёршы, ці ёсць у будынку карэспандэнт Віталь Ругайн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?