29 чэрвеня ў 18.30 у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) адбудзецца вечарына памяці выбітнага беларускага філосафа Уладзіміра Конана (1934–2011).

Калегі, аднадумцы, сябры, землякі, сваякі У.Конана падзеляцца сваім бачаннем яго месца ў беларускай навуцы і культуры, успамінамі пра сумесную працу і сустрэчы з ім, выкажуць прапановы па ўшанаванні яго памяці і творчага набытку. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе, хто ведаў У.Конана асабіста ці па яго кнігах, альбо хоча даведацца пра аднаго з найбуйнейшых даследчыкаў беларускай нацыянальнай культуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0