Да 1 ліпеня ў Беларусі ўсталюецца
Паводле яе слоў, на працягу бліжэйшых чатырох дзён атлантычны цыклон стане асноўным фактарам, які фарміруе надвор’е ў Беларусі.
У сувязі з гэтым да чацвярга чакаецца халаднаватае, дажджлівае надвор’е.
Гэтай ноччу па паўднёвым усходзе Беларусі пройдуць дажджы, па Гомельскай і Магілёўскай абласцях — моцныя дажджы. Днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца дажджы кароткачасовага характару, месцамі прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ноччу 9–15°С, днём 14–20°С, па паўднёвым усходзе на два градусы цяплей. Адчуванне холаду будзе ўзмацняць парывісты заходні вецер.
Паводле слоў сіноптыка, у самыя халодныя суткі, 27 чэрвеня, тэмпература паветра ў начныя гадзіны будзе 6–15°С.Днём чакаецца ад 13°С на паўночным усходзе да 19°С на паўднёвым захадзе краіны. У многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы,
У чацвер характар надвор’я істотна не зменіцца.
У пятніцу, калі атлантычны цыклон пойдзе на Паўночны Урал, яго ўплыў на надвор’е аслабее.Аблокаў і дажджоў стане менш, а па захадзе краіны яны і зусім спыняцца. Тэмпература паветра пачне павышацца, і ў сярэдзіне дня чакаецца 16–22°С.
У суботу дзякуючы антыцыклону надвор’е палепшыцца ў многіх рэгіёнах краіны. Сціхне вецер, праясніцца, тэмпература паветра ноччу 6–11°С, днём 19–25°С, па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці да 28°С.
Ліпень стартуе добрым летнім надвор’ем. У нядзелю ўсталююццана паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці слупкі тэрмометраў паднімуцца вышэй за адзнаку 30°С.паўднёва-заходнія ветры, якія пачнуць пастаўляць у Беларусь паветра Міжземнага мора. У нядзелю чакаецца тэмпература паветра ноччу 8–13°С, днём 24–29°С,