Шэраг беларускіх ВНУ абнародаваў новы кошт навучання.

Паводле інфармацыі, размешчанай на афіцыйным сайце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кошт навучання на дзённай форме за год з 1 чэрвеня складае ад 9 млн. 335 тыс. 700 рублёў да 12 млн. 486 тыс. 900 рублёў; на завочнай — ад 3 млн. 926 тыс. 500 да 6 млн. 452 тыс. 700 рублёў.

На афіцыйным сайце Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка паведамляецца, што з 1 чэрвеня кошт навучання на дзённай форме складае ад 6 млн. 454 тыс. 800 да 9 млн. 498 тыс. 900 рублёў; на завочнай — ад 1 млн. 875 тыс. 800 да 3 млн. 774 тыс. 300 рублёў.

Сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі інфармуе, што кошт навучання з 1 чэрвеня на дзённай форме складае ад 8 млн. 125 тыс. да 10 млн. 155 тыс. рублёў; на завочнай — ад 3 млн. 650 тыс. да 4 млн. 85 тыс.; на вячэрняй — 6 млн. 615 тыс. рублёў.

Паводле інфармацыі, размешчанай на афіцыйным сайце Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, з 1 чэрвеня кошт навучання на дзённай форме складае ад 8 млн. 800 тыс. рублёў да 15 млн. 120 тыс. рублёў; на завочнай — ад 3 млн. 255 тыс. да 5 млн. 10 тыс. рублёў.

Паведамленне аб павышэнні кошту навучання з 1 чэрвеня таксама размешчана на афіцыйным сайце Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Нагадаем, на мінулым тыдні стала вядома, што з 1 чэрвеня па прапанове Міністэрства адукацыі на 5% павялічаны кошт навучання ў ВНУ і ССНУ. Гэта звязана з павышэннем тарыфнай стаўкі першага разраду. У гэтым навучальным годзе кошт навучання ў ВНУ і ССНУ ўжо павялічваўся тры разы: 1 верасня 2011 года — прыкладна на 20%, у кастрычніку—лістападзе 2011 года — на 25%, 1 лютага — на 29%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?