Хутчэй за ўсё мы зараз пакажам вам падробку — і ніякі гэта не апошні канцэрт Элвіса ў Індынапалісе. Вакол таго выступу гуляе столькі легенд, што проста цяжка ўявіць, як шэраговы канцэрт чалавека, які быў далёка не на ўзлёце сваёй папулярнасці, мог быць знянацку запісаны. 26 чэрвеня Элвіс Прэслі адыграў свой апошні канцэрт — канешне, яго цяжка параўнаць са старымі запісамі славутага рок-н-рольшчыка: за дваццаць гадоў Элвіс змяніўся, месцамі да непазнавальнасці. Аднак гэтая версія запісу канцэрта найбольш блізкая да верагоднай.

У канцы 50-х ён выходзіў на сцэну разам з Фрэнкам Сінатрай, і адціскаў апошняга на другі план. Праз 20 год Прэслі набраў залішняй вагі, страціў вялікую колькасць прыхільнікаў (як і іншыя героі 50-х), а таксама запісваў альбомы, якія не вытрымлівалі ніякай крытыкі — замест вострых як фінскі нож ранніх сінглаў, з’яўляліся доўгія «рэспектабельныя» альбомы з наборам тыповых песен пра каханне і тое, як добра вярнуцца дамоў.

У сеціве можна сустрэць не менш як пяць версій апошняга канцэрта, усе яны будуць абсалютна розныя — некаторыя запісаныя ў Чыкага, некаторыя ў Лас-Вегасе — рэч у тым, што аматары Элвіса зараз імкнуцца аднавіць кожны ягоны крок, а канцэрт у Індыянапалісе, у рэшце рэшт, ключавы — 16 жніўня Элвіс памрэ ў сваёй сядзібе Грэйслэнд, і далей ажыятаж вакол ягоных запісаў ізноў уздымецца.

Рэдакатр часопіса Rolling Stone Ян Вэнэр, узгадвае, што калі Элвіс памёр, ім было вельмі цяжка абраць фатаздымак для першай паласы — у выніку спыніліся на фота 1957 года, а на другой паласе змясцілі фота з аднаго з апошніх канцэртаў. «Пасля мне падавалася, што старонкі набухлі ад пота растаўсцелага, і непрыемнага „старога“ Элвіса» — узгадвае Вэнэр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?