Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы ў сваім адказе на зварот еўрадэпутата Марэка Мігальскага падкрэсліла, што былы следчы міліцыі Андрэй Пыжык мае статус уцекача і польскі бок ні ў якім выпадку не мае намеру выдаць яго беларускім уладам.

У сваім лісце да МУС Польшчы Марэк Мігальскі пісаў, што Пыжыка нельга экстрадаваць у Беларусь, бо гэта стане такой жа памылкай, як і інфармацыя пра банкаўскі рахунак Алеся Бяляцкага, якая стала падставай для крымінальнага пераследу праваабаронцы. Нагадаем: 5 чэрвеня, у дзень, калі затрымалі Андрэя Пыжыка, у інтэрнэце пачаўся збор подпісаў з патрабаваннем яго вызвалення. Беларускія ўлады запатрабавалі выдачы Пыжыка пасля таго, як ён выступіў у якасці эксперта ў фільме тэлеканала Белсат «Страх у краіне спакою», які быў прысвечаны тэракту ў мінскім метро

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?