Талоны на ежу — гэта зусім не гістарычны фетыш, гэта суворыя рэаліі. Крама ў Лідзе (Гродзенская вобласць) стала адным з «парталаў» у савецкае мінулае.

Так, супрацоўнікі крамы УКП № 1 «Дом Гандлю» атрымалі частку свайго штомесячнага авансу ў выглядзе сертыфікатаў на куплю прадукцыі ў сваёй жа краме.

Такі сертыфікат, або «талон», прадстаўляе сабой кавалачак звычайнай паперы са штампам крамы і сумай у 30.000 рублёў. Супрацоўнікаў папярэдзілі, калі «атаварваеш» гэты сертыфікат, то нельга атрымаць рэшту наяўнымі грашыма. Іншымі словамі, сумленны працаўнік УКП № 1 «Дом Гандлю» абавязваецца выбраць тавараў такім чынам, каб укласціся ў пэўную суму.

Супрацоўнікі крамы каментуюць гэта без абурэння, адзначаючы, што «гэта звычайная справа, хоць і нязручна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?