Сайт-аўкцыён «Мае Сэнс» «прадае» сустрэчы з цікавымі людзьмі тым, хто выставіць найбольшую цану. Атрыманыя сродкі пералічваюцца на дабрачынныя мэты.

Анонс сустрэчы з вядомым пісьменнікам Уладзімірам Арловым з’явіўся там нядаўна і адразу ж узяў рэкорд: на гэты момант спатканне з ім каштуе 750 тысяч рублёў.

Фармат такіх сустрэч можа быць розны: шпацыр па горадзе (ці полацкіх лабірынтах); гутарка ў кавярні (ці ў леснічоўцы), за кавай (ці чым мацнейшым) пра таямніцы Полацкай гісторыі; высвятленне пытання, адкуль чый род; аўтограф- ці фотасесія…

Аўкцыён, на якім прадаецца час пісьменніка, сканчаецца 4 ліпеня. Ёсць яшчэ час зрабіць стаўкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?