У дачыненні да жанчыны распачата крымінальная справа па артыкуле «Крадзеж у буйным памеры».

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінаблвыканкама, беспрацоўная мінчанка, 1977 г.н.,

ад 22 да 25 мая знаходзілася ў кватэры бацькі ў пасёлку Чысць. Адсюль жанчына і выкрала 4 500 000 рублёў і 3700 даляраў ЗША.

Быў нанесены ўрон на агульную суму каля 35 мільёнаў рублёў. Заява ў міліцыю паступіла 25 мая.

25 чэрвеня пасля праведзенай праверкі ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 205 ч. 3 КК Рэспублікі Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?