З 1 ліпеня мінімальны памер аплаты працы ў Францыі вырасце на 2%,
абвясціў францускі міністр працы Мішэль Сапэн.
Мінімум цяпер складзе 9 еўра 40 цэнтаў за гадзіну без вылікаў.
З 2-х працэнтаў падвышэння «рэальны» рост складзе 0,6%, астатнія 1,4% — гэта датэрміновая індэксацыя паводле ўзроўню інфляцыі.

За 5 гадоў кіравання прэзідэнта Сарказі ўлады Францыі не падвышалі мінімальны заробак, а толькі індэксавалі яго. Мінімальны заробак у Францыі атрымлівае кожны дзясяты працаўнік, або 2,5 мільёна чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?