Міліцыя праводзіць ператрус у сядзібе неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі ў Гродне. Канфіскаваныя ўсе дакументы, камп'ютары і іншая тэхніка.
Офіс СПБ быў у аблозе ад абеду. Аднак першую спробу міліцыянтаў патрапіць у памяшканне ўдалося спыніць.
Памяшканне арандуецца журналістам Андрэем Пачобутам, які ад 21 чэрвеня знаходзіцца з зняволенні. Андрэю за паклёп на Лукашэнку пагражае да 5 гадоў турмы.
0
0
0
0
0
0