«Зараз сёмая гадзіна раніцы, і самалёт знаходзіцца ў нашым аэрапорце. Паспяхова тут прызямліўся. Звестак пра нейкія праблемы мы не маем. Больш ніякай інфармацыі паведаміць не можам», — праінфармавала афіцыйная асоба міжнароднага аэрапорта ў Кіта.
Нагадаем, што ўчора каля 10.30 беларуская дэлегацыя прыбыла ў сталіцу Эквадора на самалёце Уга Чавеса — на старым «Боінгу 737», якім венесуэльскі лідар не карыстаецца з 2002 года.
Прэзідэнцкі самалёт «Боінг 767», які выкарыстоўвае Аляксандр Лукашэнка, паводле неафіцыйнай інфармацыі каштуе блізу 130 мільёнаў долараў. Раней самалёт належаў былому туркменскаму лідару Сапармурату Ніязаву. З гэтым самалётам перыядычна ўзнікалі праблемы, якія не дазвалялі своечасова ўзлятаць. Вядома, што
Афіцыйнай інфармацыі наконт таго, чаму Аляксандр Лукашэнка перасеў на былы самалёт Уга Чавеса, пакуль не публікавалася.