Пра гэта ў Мінску 28 чэрвеня заявіў намеснік міністра эканомікі Ігар Фамін на пашыраным пасяджэнні пастаяннага камітэта пры Кансультатыўнай радзе па замежных інвестыцыях пры Саўміне.

«Па годзе інфляцыя не павінна перавысіць 20%. Па выніках першага паўгоддзя інфляцыя прагназуецца на ўзроўні 10%», — сказаў Фамін.

Згодна з прагнозам ўрада на 2012 год, інфляцыя павінна запаволіцца да 19–22%, у той час як у мінулым годзе рост коштаў дасягнуў 108,7%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?