Пра гэта ў Мінску 28 чэрвеня заявіў намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Гур’янаў на пашыраным пасяджэнні пастаяннага камітэта пры Кансультатыўнай радзе па замежных інвестыцыях пры Савеце міністраў Беларусі.

«Было прынята рашэнне захаваць для Беларусі і Казахстана існуючы ўзровень тарыфнай абароны на ўвоз транспартных сродкаў. Гэта значыць, у Расіі прапрацоўваецца пытанне ўвядзення утылізацыйнага збору. У Беларусі ён ўводзіцца не будзе», — сказаў Гур’янаў.

Ён дадаў, што для Беларусі будзе дзейнічаць ранейшы ўзровень тарыфнай абароны да моманту ўступлення ў Сусветную гандлёвую арганізацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?