З неафіцыйных крыніцаў стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка, які прыедзе на фінальны матч Еўра-2012 у Кіеве 1 ліпеня, будзе сядзець у ложы для высокапастаўленых гасцей, у якой будуць знаходзіцца прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч і прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі.

Прыезд Аляксандра Лукашэнкі ў Кіеў, паводле дыпламатычнага пратаколу, лічыцца неафіцыйным. Прыезд Браніслава Камароўскага мае афіцыйны статус. Пасля матчу адбудзецца размова паміж Камароўскім і Януковічам, прадбачаны таксама кароткі выхад абодвух прэзідэнтаў да прэсы.

У ложы на матчы Іспанія — Італія будуць таксама прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі і былы прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?