Форвард зборнай Італіі Марыё Балатэлі пасля паўфіналу з Германіяй, дзе вызначыўся дублем, прымае віншаванні ад сваёй мамы.

Марыё Балатэлі нарадзіўся 12 жніўня 1990 г. у Палерма ў сям’і выхадцаў з Ганы Томаса і Роўс Барвуа. Пазней яго сям’я пераехала ў горад Баньёла-Мела, там Марыё захварэў і каля года знаходзіўся ў шпіталі —

ён нарадзіўся хворым і яму было зроблена некалькі аперацый на страўніку.
Сям’я Барвуа не магла забяспечыць сыну належнага лячэння і ўмоваў жыцця, таму яны папрасілі дапамогі ў службаў сацыяльнага забеспячэння.

У 1993 годзе, калі Марыё было 2 гады, ганскія бацькі перадалі яго італьянскай сям’і Балатэлі, у якой ужо было трое дзяцей — два хлопчыкі і дзяўчынка Крысціна, каб тыя дапамаглі хлопчыку вылечыцца. Крыху пазней праз суд была аформлена афіцыйная апека Марыё Франчэска і Сільвіі Балатэлі з горада Пралома. Хлопчык атрымаў італьянскія імя і прозвішча.

Пасля таго, як Марыё стаў знакамітым, ганскія бацькі «знайшліся», але Марыё катэгарычны: ён сапраўднымі бацькамі лічыць «італьянскую» сям’ю:
«Мая сапраўдная сям’я жыве ў Праломе і карыстаецца павагай у горадзе. Гэта мая адзіная сям’я».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?