Сёння Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў абвясціў вынікі аднаго з самых цяжкіх для абітурыентаў выпрабаванняў — цэнтралізаванага тэставання па матэматыцы. Як і ў мінулыя гады, вынікі тут несуцяшальныя, хаця «стобальнікаў» гэтым разам стала больш.

Дырэктар РІКВ Мікалай Фяськоў паведаміў, што па 100 балаў атрымалі 46 абітурыентаў (летась — 33). Разам з тым, інфармуе прэс-цэнтр Міністэрства адукацыі, не пераадолелі парог у 7 балаў 11,27% ад агульнага ліку абітурыентаў — каля 11 тыс. чалавек, якія фактычна выключылі сябе з ліку будучых студэнтаў.

«Каб атрымаць 7 балаў, удзельнікам тэставання трэба было выканаць ўсяго 3–4 заданні з 30 магчымых», — канстатуе Фяськоў.

Дырэктар РІКВ запэўнівае, што ўсе заданні, прапанаваныя ўдзельнікам ЦТ па матэматыцы сёлета, былі распрацаваныя ў строгай адпаведнасці з патрабаваннямі школьнай праграмы і праграм уступных выпрабаванняў.

«Тэсты па матэматыцы змяшчалі толькі заданні, пасільныя для абітурыентаў рознага ўзроўню падрыхтоўкі», — сказаў ён.

Гэта значыць, што кожны, нават абітурыент, «які выпадкова зайшоў» і проста вырашыў пагуляцца на выпрабаванні, мог адшукаць у тэсце пасільнае заданне і рашыць яго. Тым не менш, 796 удзельнікаў ЦТ па матэматыцы прайшлі выпрабаванне з вынікам 0 балаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?