Два чалавекі загінулі і два былі траўмаваны ў выніку ДТЗ у Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці.

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, вечарам 27 чэрвеня 30-гадовы жыхар Ваўкавыска вырашыў «адзначыць» канец працоўнага дня.

Вярнуўшыся дахаты нецвярозым, ён выцягнуў з сумачкі сваёй сужыцелькі ключы ад яе «Рэно» і паехаў катацца.

Мужчыне па нейкай прычыне неабходна было ехаць у Скідаль. Па дарозе сустрэліся трое незнаёмых хлопцаў.

Спыніўшыся, кіроўца пачаў цікавіцца ў іх, як яму даехаць у Скідаль. Маладыя людзі так і не змаглі на словах растлумачыць маршрут і пагадзіліся паехаць разам з ім паказаць дарогу.
Не даехаўшы да Скідаля, п’яны вадзіцель невядома па якой прычыне развярнуўся і паехаў назад у Ваўкавыск. На пад’ездзе да вёскі Лунна Мастоўскага раёна ён не справіўся з кіраваннем, аўтамабіль з’ехаў у левы кювет і перакуліўся.

Паколькі сам кіроўца і трое яго пасажыраў не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі, у момант ДТЗ іх выкінула з аўтамабіля. Кіроўца атрымаў пераломы, а трох маладых людзей, якія, як высветлілася пазней, з’яўляюцца навучэнцамі аднаго з ліцэяў Ваўкавыска, прыйшлося шпіталізаваць.

Пасля аказання медыцынскай дапамогі аднаго 18-гадовага хлопца так і не ўдалося выратаваць. Яшчэ адзін пасажыр памёр у рэанімацыі бліжэй да вечара.

Вінаваты ў аварыі ніколі не меў пасведчання кіроўцы. У момант аварыі ўтрыманне алкаголю ў яго крыві склала 1,25 праміле.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?