Пачынаючы з версіі Jelly Bean (4.1) аперацыйная сістэма Android не будзе падтрымліваць тэхналогію Flash. Пра гэта паведамілі ў кампаніі Adobe. Прадстаўнікі карпарацыі адзначылі, што Flash Player, верагодна, можна будзе ўсталяваць неафіцыйна праз крыніцы, адрозныя ад Google Play, аднак ён будзе некарэктна працаваць з Android 4.1.

Больш за тое,

пачынаючы з 15 жніўня спампаваць Flash Player з Google Play будзе немагчыма.
Праўда, Adobe абяцае некаторы час выпускаць абнаўленні для смартфонаў і планшэтаў з устаноўленым дадаткам. Калі ж да 15 жніўня ўладальнікі прыладаў пад кіраваннем старых Android 2.3 не ўсталююць Flash Player, то так і застануцца без яго.

У выпадку абнаўлення прашыўкі любой прылады да Android 4.1 кампанія Adobe раіць выдаліць Flash Player, паколькі плэер на гэтай АС можа працаваць непрадказальна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?