Набыў моц прыгавор, вынесены ў дачыненні да 28-гадовага жыхара Баранавіч, які нідзе не працуе, за збыт асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва.

Як паведаміла старшы пракурор аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Ларыса Караневіч, малады чалавек пры не ўстаноўленых следствам абставінах набыў амфетамін. 29 лістапада 2011 года ў Баранавічах непадалёк ад аднаго з гульнявых клубаў

ён збыў свайму знаёмаму 0,41 грама гэтага асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва за $50.
Неўзабаве пасля здзелкі прадаўца затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Устаноўлена, што падчас збыту амфетаміну той знаходзіўся пад уздзеяннем наркотыкаў.

7 мая 2012 года суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы прызнаў яго вінаватым у незаконным з мэтай збыту набыцці, захоўванні і збыце асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва (ч. 3 арт. 328 КК) і прыгаварыў да 10 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

«Абвінавачаны, які не прызнаваў сваёй віны, абскардзіў прыгавор.
29 чэрвеня судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда адхіліла скаргу, пакінуўшы прыгавор першай інстанцыі без змены. Раней гэты грамадзянін ужо знаходзіўся ў месцах пазбаўлення волі за вымаганне», — паведаміла Караневіч.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?