28 чэрвеня адбылося судовае пасяджэнне па позве БДУ да былога студэнта Алеся Шамякіна.

Нагадаем, БДУ хоча спагнаць з Шамякіна грошы за навучанне (больш за 30 мільёнаў рублёў), бо той не пайшоў працаваць па размеркаванні. Аднак хлопец сцвярджае, што не мусіў гэтага рабіць, бо паступіў у магістратуру ЕГУ.

Суд Савецкага раёна пастанавіў перанёсці пасяджэнне на 19 ліпеня з прычыны неабходнасці высвятлення, ці прызнаецца дыплом ЕГУ ў Беларусі. Для гэтага Алесь Шамякін ў бліжэйшы час звернецца ў Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?