Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск.

«Прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі, як і іншыя еўрапейскія паважаныя госці на фінале Еўра-2012, знойдуць адпаведную форму паводзінаў, нават калі гэта будзе няпроста», — сказаў Туск.

На яго думку, Лукашэнку «павінна быць сорамна паказвацца на фінале ў Кіеве».

«Тое, што свет думае пра сітуацыю ў Беларусі, з’яўляецца нязручнасцю для Лукашэнкі. Дзе б ён не з’явіўся, няхай яму будзе сорамна. Гэтым разам няхай яму будзе сорамна на стадыёне ў Кіеве», — заявіў польскі прэм’ер.

Чакаецца, што фінал Еўра-2012 апрача прэзідэнтаў Украіны і Польшчы Віктара Януковіча і Браніслава Камароўскага наведаюць таксама прэзідэнт і прэм’ер-міністр Італіі Джорджа Напалітана і Марыа Монці, прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі, а таксама прэм'ер Іспаніі Мар'яна Рахой.

Кіраўнік прэс-службы Лукашэнкі Павел Лёгкі заявіў 29 чэрвеня, што «запрашэнне ў Кіеў на 1 ліпеня атрымана». «Ці паедзе туды прэзідэнт, мы паведамім дадаткова», — сказаў ён.

Нагадаем, 29 чэрвеня шэраг украінскіх праваабарончых арганізацый заклікалі кіраўнікоў дзяржаў, дыпламатаў і прадстаўнікоў міжнародных арганізацый паўплываць на прэзідэнта Януковіча, каб той адмяніў запрашэнне для Лукашэнкі. Калі гэта не ўдасца, яны прапаноўваюць байкатаваць фінальны матч на стадыёне «Алімпійскі», каб «не сядзець побач з кіраўніком краіны, які брутальна парушае правы чалавека і ігнаруе міжнародныя дамоўленасці, што іх гарантуюць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?